ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
s
Рэпрэсіўная сістэма

У большасці гісторыяў рэпрэсаваных прасочваецца адзін і той жа сумны лёс. Затрыманне. – Турма. – Следства. – Суд. – Этап. – Лагер…

У гэтай залі мы даведаемся, як працавала машына рэпрэсіяў.

Рэпрэсіўная сістэма ў СССР – унікальная з’ява. Яна паядала саму сябе: кожнае пакаленне катаў расстрэльвала сваіх папярэднікаў.

З году ў год яна дзейнічала па-іншаму, выкарыстоўваючы розныя метады барацьбы з “класава чужым элементам” і шукаючы новыя шляхі запалохвання.

У большасці гісторыяў рэпрэсаваных прасочваецца адзін і той жа сумны лёс. Затрыманне. – Турма. – Следства. – Суд. – Этап. – Лагер.

Вы даведаецеся, як працавала “правасуддзе” карных органаў, як склаліся лёсы тых, хто катаваў вязняў у турмах.

Савецкі рэжым мацаваўся на марксісцка-ленінскай канцэпцыі “дыктатуры пралетарыяту”. Паводле аднаго з ідэолагаў бальшавіцкай дзяржаўнасці Бухарына: “Дзяржаўны прымус пры пралетарскай дыктатуры ёсць метад пабудовы камуністычнага грамадства”. Падобныя радыкальныя перакананні спарадзілі сваю асаблівую сістэму каштоўнасцяў, якая знайшла юрыдычнае ўвасабленне ў заканадаўчай базе савецкай рэпрэсіўнай палітыкі.

Перайсці да тэмы
У 1920-я гады найбольш распаўсюджанай формай дзяржаўнага прымусу па палітычных матывах былі высыланне і ссылка, якія ўжываліся ў адміністрацыйным парадку. В.І. Ленін выступіў ініцыятарам высылання за мяжу па-антысавецку настроенай інтэлігенцыі. 19 траўня 1922 г. Ленін пісаў наркаму ўнутраных спраў РСФСР: "т. Дзяржынскі! Да пытання пра высыланне за мяжу пісьменнікаў і прафесараў, якія дапамагаюць контррэвалюцыі. Трэба гэта падрыхтаваць старанней. Без падрыхтоўкі мы зробім глупства.... Трэба паставіць справу так, каб гэтых "ваенных шпіёнаў" вылавіць і вылаўліваць пастаянна і сістэматычна і высылаць за мяжу". Перайсці да тэмы
Успрымаючы следам за дзеячамі Вялікай французскай рэвалюцыі турму «як вобраз і ўлюбёную прыладу манархічнага дэспатызму», бальшавікі ў сваёй карнай палітыцы імкнуліся адыйсці ад традыцыйнай практыкі пакарання ў выглядзе турэмнага зняволення. Першапачаткова для ізаляцыі сваіх актыўных класавых праціўнікаў пачынаючы з лета 1918 года савецкая ўладу пачала выкарыстоўваць канцэнтрацыйныя лагеры, у якіх утрымліваліся ваеннапалонныя падчас І сусветнай вайны. Перайсці да тэмы
Дэкларуючы адмову ад старой дэспатычнай практыкі выканання пакарання ў выглядзе турэмнага зняволення, ад пачатку бальшавікі пачалі ствараць сваю новую каральную сістэму. Таму паступовае разбурэнне гістарычна склаўшагася турэмнага апарата, дзесьці стыхійнае, дзесьці свядомае (у 1918 г. бальшавікамі ў мэтах эканоміі было зачынена 115 павятовых турмаў) ішло паралельна з фармаваннем сеткі новых карных устаноў, невядомых раней, — лагераў прымусовай працы, стаўшых пасля асноўным каналам рэалізацыі карнай палітыкі савецкай дзяржавы. Перайсці да тэмы
Важнае месца ў сістэме барацьбы з апазіцыяй у СССР адводзілася судовай псіхіятрыі. Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму нестандартнасць поглядаў, ацэнак, крытыка ўлады ацэньвалася як псіхічная анамалія. Выконваючы "сацыяльную замову", асобныя прадстаўнікі савецкай псіхіятрыі сфармавалі "навуковы кірунак" у аснове якога любое іншадумства разглядалася як "млявапраяўная шызафрэнія". Усталяваны "дыягназ" у мэтах дыскрэдытацыі дысідэнтаў шырока агалошваўся публічна, пры гэтым груба парушаўся прынцып нераскрыцця ўрачэбнай таямніцы і медыцынскай этыкі. Перайсці да тэмы
Акрамя бязвінных ахвяраў рэпрэсіяў, варта не забывацца і пра тых, хто забіваў нашых сваякоў і продкаў. Нягледзячы на тое, што іх рукі былі па локці ў крыві, іх імёнамі дагэтуль названыя беларускія вуліцы. Перайсці да тэмы