Мільёны зламаных, тысячы загубленых жыццяў – вось кошт, што быў заплочаны за камуністычнае шчасце, якое так і не прыйшло…
Ад самай рэвалюцыі ўлада жорстка распраўлялася са сваімі рэальнымі ці ўяўнымі апанентамі. Панятак “вораг народа” з’явіўся ў бальшавісцкай рыторыцы ўжо ў 1917 г. і трывала замацаваўся ў савецкай паўсядзённасці. Увогуле, катэгорый ворагаў савецкай улады было прыдумана дастаткова, каб запусціць несупынны механізм па вычышчэнні і ліквідацыі. Мільёны зламаных, тысячы загубленых жыццяў – вось кошт, што быў заплочаны за камуністычнае шчасце, якое так і не прыйшло.
Камуністы галоўным сваім ідэалагічным ворагам лічылі веру. Таму перад савецкай дзяржавай стаяла канкрэтная мэта – забіць рэлігію і сцерці з памяці людзей Бога і Біблію.
Барацьба з ідэяй прывяла да ўзброенай барацьбы з Царквой, барацьбы шляхам гвалту і забойстваў. З першага дня прыйсця да ўлады бальшавікі пачалі сістэматычныя, зацятыя ганенні на Царкву: святары, пастары, равіны арыштоўваліся і растрэльваліся альбо ссылаліся ў канцлагеры. Адбываўся пераслед веруючых. Зачыняліся манастыры. Ліквідаваліся духоўныя ўстановы.
Перайсці да тэмы