У большасці гісторыяў рэпрэсаваных прасочваецца адзін і той жа сумны лёс. Затрыманне. – Турма. – Следства. – Суд. – Этап. – Лагер…
У гэтай залі мы даведаемся, як працавала машына рэпрэсіяў.
Рэпрэсіўная сістэма ў СССР – унікальная з’ява. Яна паядала саму сябе: кожнае пакаленне катаў расстрэльвала сваіх папярэднікаў.
З году ў год яна дзейнічала па-іншаму, выкарыстоўваючы розныя метады барацьбы з “класава чужым элементам” і шукаючы новыя шляхі запалохвання.
У большасці гісторыяў рэпрэсаваных прасочваецца адзін і той жа сумны лёс. Затрыманне. – Турма. – Следства. – Суд. – Этап. – Лагер.
Вы даведаецеся, як працавала “правасуддзе” карных органаў, як склаліся лёсы тых, хто катаваў вязняў у турмах.
Савецкі рэжым мацаваўся на марксісцка-ленінскай канцэпцыі “дыктатуры пралетарыяту”. Паводле аднаго з ідэолагаў бальшавіцкай дзяржаўнасці Бухарына: “Дзяржаўны прымус пры пралетарскай дыктатуры ёсць метад пабудовы камуністычнага грамадства”. Падобныя радыкальныя перакананні спарадзілі сваю асаблівую сістэму каштоўнасцяў, якая знайшла юрыдычнае ўвасабленне ў заканадаўчай базе савецкай рэпрэсіўнай палітыкі.
Перайсці да тэмы