ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
ПУБЛІКАЦЫІ
     
Аляксандр Гужалоўскі – Вялікі тэрор 1937-1938 гадоў у лістах жыхароў БССР Сталіну

З дапамогай лістоў, адрасаваных людзьмі ў органы ўлады, можна даследаваць розныя бакі палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця грамадства. Гэты від крыніц надзвычай каштоўны для аналізу ў рамках сацыяльна-культурнай антрапалогіі і гісторыі паўсядзённасці. Масавы характар некаторых груп зваротаў у органы ўлады дазваляе вывучаць гістарычную свядомасць людзей у пэўныя, найбольш складаныя часы. Апошняе цалкам адносіцца да “сталінскага перыяду” гісторыі Беларусі, калі колькасць лістоў у розныя органы ўлады і да канкрэтных кіраўнікоў значна павялічылася.

У артыкуле доктара гістарычных  навук, прафесара Гужалоўскага Аляксандра Аляксандравіча аналізуецца феномен публічных зваротаў і лістоў партыйнаму кіраўніцтву як сродку камунікацыі савецкіх грамадзянаў з органамі ўлады, ідэалагічнага інструменту фарміравання грамадскага меркавання і “культу асобы Сталіна”. Акцэнтуецца ўвага на ролі сігналаў і даносаў у разгортванні і ажыццяўленні “Вялікага тэрору”.

Спампаваць артыкул: Гужалоўскі А.А. “Вялікі тэрор” 1937–1938 гадоў у лістах жыхароў БССР Сталіну // Беларускі гістарычны часопіс. – 2018. – № 9. – С. 3–14