Антона Луцкевіча часта называюць бацькам беларускай дзяржаўнасці. Менавіта ён быў аўтарам трэцяй устаўной граматы, прынятай у ноч на 25 сакавіка 1918 года, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі. З лістапада 1918 г. па сакавік 1920 г. ён быў прэм’ер-міністрам БНР.
Пасля прыходу Чырвонай арміі ў Вільню ў 1939 годзе, Антон Луцкевіч быў арыштаваны. У 1941 годзе Асобай нарадай НКУС СССР асуджаны да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны толькі ў 1989 годзе.
Да 2006 году дакладна невядомымі заставаліся дата і месца смерці Луцкевіча. Так, савецкімі органамі было паведамлена сваякам, што ён памёр у Сяміпалаценскай вобласці (Казахстан) каля 1946 года. Пазней гэтая інфармацыя ўвайшла і ў шматлікія энцыклапедыі. Але звесткі, атрыманыя ў архіве ФСБ Саратаўскай вобласці і Асобым архіве Літвы, сведчаць, што Антон Луцкевіч памёр 23 сакавіка 1942 года на перасыльным пункце ў горадзе Аткарску (Саратаўская вобласць, Расія).
Аўтар публікуе тэкст дакументаў з саратаўскага архіва Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, датычных смерці Антона Луцкевіча.
Спампаваць: Анатоль Сідарэвіч. Апошнія дні Антона Луцкевіча (Крыніца: Інтэрнет-бібліятэка Камунікат)