ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
Нацыянальныя меншасці

Рэпрэсіі супраць нацыянальных меншасцяў пачаліся практычна адразу па ўсталяанні савецкай улады. У 1923 г. Наркаматам шляхоў зносінаў “Асобая камісія па чыстцы транспарту ад усялякага падазронага элемента і агентаў польскай, латвійскай, літоўскай, румынскай і фінскай нацыянальнасцяў”. Яна адразу ж занялася чысткай штата ад прадстаўнікоў пералічаных нацыянальнасцяў, вынікам чаго стала звальненне ля 1 тыс. чалавек, у 1927 г. чыстка адбылася чыстка Заходняй і МББ чыгунак (Раманава І. Прымусовая ратацыя С.37).

З цягам часу рэпрэсіі станавіліся ўсё больш жарсткімі і не абмяжоўваліся такой слабай мерай як звальненне. Так ужо ў 1929-1931-х гг. органамi ДПУ з памежнай зоны БССР было выселена 1360 польскіх сем’яў (Раманава І. Прымусовая ратацыя С.37).

У часы Вялікага тэрору ўлады ўжо не абмяжоўваліся чысткай памежных тэрыторый, нацыянальныя меншасці рэпрэсаваліся ў рамках так званых нацыянальных аперацый.

У 1937 г. было падрыхтавана некалькі загадаў, якія датычыліся нацынальных меншасцяў. Так, да прыкладу, загад НКУС 00439 ад 25.07.1937 распачынаў нямецкую аперацыю, а аператыўны загад 00485 ад 11.08.1937 – польскую.

Асаблівая ўвага надавалася палякам. Так, аператуўны загад НКВД СССР №00485 прапаноўваў разбіваць усіх арыштаваных палякаў на дзьве катэгорыі: да першай адносіліся шпіёны, дыверснаты, “шкодніцкія і паўстанцкія кадры польскай выведкі” і падлягалі расстрэлу, а да другой найменш актыўныя польскія атнысаветчыкі, іх адпраўлялі ў турмы і лагеры на 5-10 гадоў.

У рэчышчы загада 00485 праводзіліся арышты таксама наўпрост не названых, але падыходзячых катэгорый грамадзянаў. Напрыклад, усіх, хто кантактаваў з польскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, польскіх ваеннапалонных, а таксама тых чырвонаармейцаў, якія падывалі ў польсікм палоне (Польская аперацыя НКВД http://www.memo.ru/history/POLAcy/00485ART.htm).

Спярша на правядзенне аперацыі па польскай нацмемншасці адводзілася тры месяцы – да лістапада 1937, аднак, для Беларусі тэрмін быў працягнуты амаль на год – да 1 верасня 1938 г.

12 снежня 1938 г. намеснік начальніка 3-га аддзела УГБ НКВД БССР Ларын паведамляў аб выніках аперацыі “Па польскай, нямецкай і латвійскай агентуры у БССР, якая праводзілася у перыяд жнівень 1937 г –верасень 1938 г. на падставе загадаў НКУС СССР”: усяго было арыштавана 21 407 “польскіх шпіёнаў, дыверсантаў і удзельнікаў паўстанцкіх арганізацый”. Па нямецкай аперацыі арыштавана 563 чалавекі, па латвійскай – 1459 чалавек. Да ВМП было прыгаврана 18 684 чалавекі (НАРБ,  ф 4п, в.1, спр. 13231, арк. 19-24)

Адпаведна з пунктам “2 е” арышту даплягала “найбольш актыўная частка антысавецкіх нацыяналістычных элементаў польскіх раёнаў” быў фактычна зачышчаны ад людзей Дзяржынскі (Койданаўскі) польскі нацынальны раён, які ствараўся з мэтай кантролю і фармавання лаяльнасці палякаў (Дённингхаус В. В тени “Большого брата”. Западные национальные меньшинства в СССР. 1917-1938 гг.)

З далучэннем Заходняй Беларусі ў верасні 1939 г. савецкая ўлада прыбегла да масавых дэпартацый нацыянальных меншасцяў.

Першая дэпартацыя адбылася 10 лютага 1940 г. і была накіравана ў першую чаргу на асаднікаў і леснікоў, аднак сюды патрапілі і іншыя катэгорыі (былыя паны, паліцэйскія, чыноўнікі) (Верт Н. Террор и беспорядок).

Другая хваля адбылася 13 красавіка 1940 г. На гэты раз карная аперацыя тычылася сем’яў арыштаваных польскіх афіцэраў і чыноўнікаў, прастытутак, мігрантаў.

28-29 чэрвеня была арганізавана трэцяя хваля дэпартацый, накіраваная галоўным чынам супраць бежанцаў, якія беглі з зоны нямецкай акупацыі, шукаючы паратунку ў саветах (гэта былі пераважна людзі габрэйскай нацыянальнасці) (Верт Н. Террор и беспорядок).

Нарэшце, 22 траўня – 20 чэрвеня 1941 г. была здзейснена чацвертая хваля дэпартацый. Тычылася яна тых жа катэгорый людзей, якія былі пералічаны і дэпартаваныя цягам трох ранейшых аперацый.