ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
Помнікі і мемарыяльныя знакі

Памятныя знакі, мемарыялы і помнікі, якія нагадваюць пра злачынствы і ахвяры камунізму ў Беларусі, маюць актуальнае палітычнае значэнне. Многія з гэтых помнікаў і мемарыялаў прысвечаны масаваму супраціву аўтарытарнай уладзе. Многія неаднаразова разбураліся. Пры гэтым толькі ў рэдкіх выпадках удавалася арыштаваць злачынцаў.

Такія помнікі сімвалізуюць грамадзянскую мужнасць і смеласць. Адначасова гэтыя помнікі нагадваюць пра небяспеку аўтарытарных рэжымаў, паказваюць маштаб злачынстваў камунізму супраць асобнага чалавека, яго сям’і, але таксама грамадства ў цэлым.

Усе гэтыя помнікі прысвечаны лёсам людзей, якія ў эпоху камунізму па розных прычынах былі падвергнутыя пераследу, якіх забівалі ці адпраўлялі ў высылку. Падставы маглі быць самыя разнастайныя: адрозныя палітычныя погляды, прыналежнасць да непажаданых этнічных груп, рэлігійнасць, святарская служба, валоданне маёмасцю ці проста неабходнасць выканаць план па выяўленні і знішчэнні ворагаў народа. Гэтыя помнікі захоўваюць у сабе памяць пра жахлівыя людскія гісторыі і лёсы.

У Беларусі сення 141 месца, кожнае з якіх так ці інакш нясе у сабе памяць пра ахвяраў камунізму. Часта гэта проста крыжы, што былі ўстаноўлены як знак жалобы, памяці, як напамінанне і сімвал адначасова.

У некаторых выпадках, якіх было няшмат, улады ўсталёўвалі ўласныя хай сабе і сціплыя памятныя знакі. Два сціплыя бетонныя помнікі, якія былі ўсталяваны ўвосень 1990 г. пад Чэрвенем на ўспамін аб ахвярах масавага тэрору 1937-1938 гг. і ахвяр з турмаў НКВД 1941 г., з’яўляюцца выразам асцярожнага набліжэння да гэтай тэмы. Разам з валуном у Курапатах яны да сёння з’яўляюцца адзінымі памятнымі знакамі, якія былі ўсталяваны дзяржавай на ўспамін аб ахвярах рэпрэсій.

 

Крыжы памяці пакутнікам за Беларусь
Мемарыял „Батарэi“, Батарэйны завулак, Барысаў, Мiнская вобласць

Першы крыж быў усталяваны моладзевым рухам “Зубр” 2 лістапада 2001 г і прастаяў каля месяца. Пасля гэтага на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Батарэі” не раз узводзіліся крыжы ў гонар пакутнікаў беларусі, ахвяраў галоднага бунту 1930‑ых гадоў, Юркі Моніча. Але ўсе яны праз нейкі час былі знесеныя ўладамі.

Барысаўскія батарэі былі пабудаваныя расійскай арміяй у якасці збудавання абарончага тыпу напрыканцы XVIII ст. Паводле даследванняў гісторыкаў з 1919 па 1933 гады ў гэтай мясцовасці былі пакараны смерцю ад адной да двух тысяч жыхароў Барысаўшчыны і навакольля. Інфармацыя пра “Батарэі” сталася шырока вядомай дзякуючы ўспамінам Юркі Віцьбіча.