ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
Лагеры

Дэкларуючы адмову ад старой дэспатычнай практыкі выканання пакарання ў выглядзе турэмнага зняволення, ад пачатку бальшавікі пачалі ствараць сваю новую каральную сістэму. Таму паступовае разбурэнне гістарычна склаўшагася турэмнага апарата, дзесьці стыхійнае, дзесьці свядомае (у 1918 г. бальшавікамі ў мэтах эканоміі было зачынена 115 павятовых турмаў) ішло паралельна з фармаваннем сеткі новых карных устаноў, невядомых раней, — лагераў прымусовай працы, стаўшых пасля асноўным каналам рэалізацыі карнай палітыкі савецкай дзяржавы.

Тэарэтычныя і практычныя асновы савецкай лагернай сістэмы, галоўную і неад’емную частку якой складаў ГУЛАГ, былі закладзены ў першыя гады рэвалюцыі. З лета 1918 г. савецкая ўлада стала выкарыстоўваць для ізаляцыі сваіх актыўных класавых супернікаў канцэнтрацыйныя лагеры. Падчас распрацоўкі  праекта аб канцэнтрацыйных лагерах 1919 г., прапанаваны Дзяржынскім, нарадзілася новая назва “лагера прымусовых прац”, якое надавала палітычна нейтральнаму паняццю “канцэнтрацыйны лагер”, яшчэ не меламу ў той перыяд злавеснага гучання, некаторае класавае карна-выхаваўчае адценне.

11 красавіка 1919 г. Прэзідыум ВЦВК зацвердзіў праект пастановы “Аб  лагерах прымусовых прац”, што, адпаведна, паклала пачатак прававому рэгуляванню дзейнасці канцлагераў.

Колькасць лагераў хутка расла: калі да канца 1919 г. на ўсёй тэрыторыі РСФСР быў 21 лагер, то ў лістападзе 1921 г. ужо 122 лагеры.

У Беларусі сістэма лагераў пачала фармавацца са стварэння канцлагера ў Мінску 4 жніўня 1920 г. У кастрычніку 1921 г. сюды накіравалі 60 чалавек, праз месяц – яшчэ 52. Праз год тут знаходзілася ўжо 224 зняволеных. Пры лагеры былі адкрытыя майстэрні – абутковая, слясарна-механічная, вадаправодна-кавальская, кравецкая, мылаварная і абозная, функцыянавала таксама пральня. У паўночных і сібірскіх лагерах Расіі першыя беларусы апынуліся яшчэ напачатку 1920-х гг.

На пачатковым этапе найбольш часта для арганізацыі лагераў выкарыстоўваліся манастыры. Так, у 1923 г. СНК СССР прыняў пастанову пра арганізацыю Салавецкага лагеры прымусовых прац адмысловага прызначэння.

Разбудова сеткі лагераў прымусовай працы ў 1920-я была абгрунтавана не толькі ідэалагічнымі перакананнямі, але і хранічны недахоп дзяржаўных сродкаў. Таму асноўнай арганізацыйнай задачай  месцаў зняволення бала самаакупляльнасць.

Да прыкладу, Дзяржынскі агучваў  прынцыпы бальшавіцкай карнай палітыкі наступным чынам:

“Наказание не имеет в виду воспитание преступника (…) Республика не может быть жалостлива к преступникам и не может на них тратить больших средств, — они должны покрывать своим трудом расходы на них, ими должны заселяться пустынные, бездорожные местности — на Печоре, в Обдорске (Салехард – аўтар.) и пр.”

Развіццё гэтыя ідэі, якія мелі пад сабой гаспадарча-эканамічныя падставы,  у  карна-выканаўчай сістэме набылі ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг., у перыяд карэнных змен у сацыяльна-эканамічнай палітыцы СССР.

Згодна “Аб выкарыстанні працы крымінальна-зняволеных” ад 11 ліпеня 1929 г. аснову пенітэнцыярнай сістэмы складалі буйныя папраўча-працоўныя лагеры, якія належалі да сістэмы АДПУ СССР. Дадзены тып месцаў зняволення прадпісвалася ствараць у аддаленых маланаселеных раёнах, паралельна пашыраючы ўжо дзейсныя працоўныя лагеры.

6 лістапада 1929 г. ЦВК і СНК СССР унеслі адпаведныя змены ў “Асноўныя пачаткі крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік”. Тут упершыню ў савецкім заканадаўстве з’явіліся афіцыйныя тэрміны “папраўча-працоўны лагер” (ИТЛ).  У адпаведнасці з гэтым законам пазбаўленне волі ў папраўча-працоўных лагерах у аддаленых мясцовасцях СССР усталёўвалася на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Таму асобы, асуджаныя па палітычных матывах, у пераважнай большасці адпраўляліся менавіта ў лагеры, бо іх мера пакарання заўсёды перавышала трохгадовы тэрмін.

Да 1930 г. у СССР было сфармавана 6 кіраванняў папраўча-працоўных лагераў: Паўночнага Каўказа, раёна Белага мора, Вышняга Валачка, Сібіры, Далёкага Ўсходу і Казахстана. Лагеры пачыналі мець усё больш прыкметную ролю ў эканоміцы: праца зняволеных стала ўжывацца ў рэалізацыі маштабных гаспадарча-эканамічных праектаў.

Тым часам менавіта тут, у канцлагерах на Еўрапейскай Поўначы Расіі і Сібіры, напачатку 1930-х гадоў апынулася шмат прадстаўнікоў беларускай  інтэлігенцыі. У канцы 1920-х гадоў па краіне прайшла магутная хваля арыштаў: рэпрэсіраваны ўсе ўдзельнікі беларускага нацыянальнага руху 1917-24 гг., навукоўцы-гуманітарыі і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, абвінавачаныя ў прыналежнасці да “СВБ” і г.д.

У 1934 г. усе савецкія лагеры былі аб’яднаныя ў адзіную сістэму Галоўнага кіравання лагераў АДПУ. Адгэтуль дадзенае падраздзяленне АДПУ—НКУС СССР, нягледзячы на неаднаразовыя пераназванні, заўсёды захоўвала сваю першапачатковую абрэвіятуру — ГУЛАГ. Гэтыя пяць літар сталі злавесным сімвалам жыцця на грані смерці, знакам беззаконня, катаржнай працы і чалавечага бяспраўя.

У склад ГУЛАГа ўваходзілі наступныя тыпы лагераў: прымусовых прац, папраўча-працоўныя, адмысловага прызначэння, катаржныя, спецыяльныя, лагерныя навукова-даследчыя інстытуты.

“Індустрыяльны бум”, які ахапіў краіну напачатку 1930-х гадоў, падтрымліваўся і эканамічнай экспансіяй Гулага. У гэты перыяд назіраецца узрост колькасці зняволеных. Тэмп росту насельніцтва Гулага характэрныя для 1933 — 1934 гг., сталі запавольвацца ў 1935-1936 гг., а ў першай палове 1937 г. назіраўся нават некаторы спад. На 1 ліпеня 1937 г. у лагерах знаходзілася 788 584 чалавека, у месцах зняволення тэрытарыяльных органаў Гулага — 451 463 чалавека, г.зн. у агульнай колькасці пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі адбывалі больш 1240 тыс. чалавек

З сярэдзіны 1937 г. у лагерах, калоніях і турмах Гулага адбыўся небывалы наплыў асуджаных. За 9 месяцаў (з 1 ліпеня 1937 па 1 красавіка 1938 г.) лік зняволеных у Гулагу павялічылася больш чым на 800 тыс. чалавек, перавысіўшы ў агульнай колькасці 2 млн. На 1 красавіка 1938 г. у лагерах знаходзілася 1 149 779 зняволеных, у месцах пазбаўлення волі тэрытарыяльных органаў Гулага — 899 635 чалавек.

У гэты час для кіраўніцтва краіны найважнейшай стала карная функцыя месцаў зняволення, куды зараз “скідалі” усіх, хто не падлягаў расстрэлу. Для самога ж Гулага галоўнымі праблемамі сталі прыём, размяшчэнне, арганізацыя аховы і стварэнне хоць бы бачнасці працоўнага выкарыстання гэтага гіганцкага паток людзей. У выніку ў 1938 г.,  назіраецца незвычайна высокая смяротнасць зняволеных у Гулагу,  што было абумоўлена рэзкім пагаршэннем умоў утрымання і ўзмацненнем жорсткасці рэпрэсій. Так, за 1938 г. у месцах зняволення сістэмы Гулагу памерла 126 585 чалавек, што амаль ў 4 разы перавышала гэтага паказальніка за 1937 год.

Найболей смяротнымі для зняволеных былі гады вайны. У 1942 г. годзе па афіцыйнай статыстыцы памерла  372 348 зняволеных, у  1943 г. – 288 599. У ваенны перыяд амаль катастрафічным было становішча з харчаваннем, абмундзіраваннем, медыцынскай дапамогай у лагерах, пры гэтым не змяншалася працоўная нагрузка, якая ў гэты час была скіравана на дапамогу фронту.

У савецкім паваенным грамадстве сфера прымусовай працы па-ранейўаму займала адмысловае месца. Насельніцтва Гулага працягвала павялічвацца. Гэта было звязана з ўзмацненнем карнай дзейнасці ваеннага трыбуналу, які выносіў прысуды за здраду радзіме, дэзертырства і іншыя ваенныя і дзяржаўныя злачынствы. Узмацнілася барацьба з антысавецкімі і бандыцкімі фармаваннямі на былых акупаваных тэрыторыях. Адмена смяротнага пакарання таксама вызначыла рост колькасці зняволеных, якіх адпраўлялі на вялікія тэрміны пазбаўлення волі ў лагеры.  Менавіта ў паваенныя гады ГУЛАГ дасягнуў свайго апагею – 2,5 млн чалавек у 1950 г.

Палітычныя змены сярэдзіны 1950-х, смерць Сталіна і крызіс самой арганізацыі Гулага з прычыны яго эканамічнай неэфектыўнасці і бесперспектыўнасці прывялі да рэфармавання пенітэнцыярнай сістэмы. У выніку рэабілітацыяй значна змяншаецца колькасць палітычных зняволеных, само насельніцтва Гулага сціскаецца ў 1959 г. да 948 тыс. чал. Лагерная сістэма перажывае значную арганізацыйную трансфармацыю. Папраўча-працоўныя лагеры былі перададзены ў валоданне Міністэрствы юстыцыі СССР, эканамічная інфраструктура перайшла ў распараджэнне адпаведных грамадзянскіх міністэрстваў і ведамстваў.

Нягледзячы, што з другой палова 1950-х гг., адбываецца ліквідацыяй Гулага і яго трансфармацыяй у пенітэцыярную сістэму звычайнага тыпу, крымінальна-выканаўчы апарат у СССР па-ранейшаму выконваў функцыі барацьбы з іншадумствам, дысідэнцтвам, праваабарончым рухам. Так 1960-я – сярэдзіна 1980-х гг. характарызаваліся шырокім прыцягненнем да  крымінальнай адказнасці так званых дысідэнтаў. У сувязі з гэтым, на базе папраўча-працоўных ўстановах, якія належалі ў свой час да структуры Гулаг, ствараюцца адмысловыя “палітзоны”, асноўнымі задачамі якіх было прыгнечанне правоў асобы тых, хто гатовы актыўна супрацьстаяць любым праявам несправядлівасці.

 

Колькасць вязняў ГУЛАГа
 

Інфаграфіка. Колькасць вязняў гулагу
 

Крыніца інфармацыі: Anne Applebaum, Gulag, a History (Anchor, 2004)

Працоўныя рэсурсы ГУЛАГа ў 1940 г.

Інфаграфіка. Трудавыя рэсурсы ГУЛАГу бел
Крыніца інфармацыі: Земсков В.Н. ГУЛАГ (историко-социологический аспект) //
Социологические исследования. 1991, №6 С.10-27
 

Інфаграфіка. Нормы харчавання (бел)
 

Приказ о вывозе оборудования из немецких концлагерей

После Второй мировой войны, часть территории Германии была отдана под контроль СССР.

Концентрационные лагеря, которые действовали на этой территории, были частично закрыты, частично преобразованы в тюрьмы. При этом оборудование концентрационных лагерей вывозилось в лагеря ГУЛАГа.