У вайну краіна ўступіла ў стане таварнага крызісу і крызісу забеспячэння. Ва ўсіх рэспубліках, у тым ліку ў БССР, назіралася адна і тая ж карціна – вялізныя чэргі, недахоп хлеба, спантаннае адраджэнне карткавай сістэмы "знізу". Крызіс яшчэ больш абвастрыла савецка-фінская вайна. Сучаснік узгадваў: “1930-я гг. – гэта кіламетровыя чэргі за хлебам з чатырох гадзін раніцы, у якіх людзі стаяць шчыльна, у абдымках, адзін за адным, каб ніхто не ўлез без чаргі, на далонях – чарнільныя нумары”.
Пасляваенны час, напрыклад, 1947 г., таксама быў вельмі цяжкі, што не перашкаджала ствараць міфы пра сытае заможнае жыццё.