ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
              
СПІС РАССТРАЛЯНЫХ 29-31 КАСТРЫЧНІКА 1937
              

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях “амерыканкі” (мінская унутраная турма НКУС) было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Расстрэлы працягнуліся і 31 кастрычніка. Такога імклівага знішчэння нацыянальнай эліты не ведае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.

Прапануем Вашай увазе спіс расстраляных 29-31 кастрычніка 1937 г.

 

Абухоў Барыс Аляксандравіч (1902 – 31.10.1937) – навуковец, педагог, загадчык кафедры анатоміі Віцебскага ветэрынарнага інстытута

Арабей Мікалай Лявонавіч (1899 – 29(30).10.1937) – партыйны дзеяч, загадчык аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б

Аронаў Навум Мееравіч

Аўгусціновіч Анатоль Ільіч (4.9.1904 – 29(30).10.1937) – службовец, начальнік Упраўлення будаўнічых работ пры СНК БССР

Афанасьеў Ігнат Ільіч (02.01.1888 – 29.10.1937) – педагог, выкладчык Мінскага Белпедтэхнікума

Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч (1901 – 30.10.1937) – вайсковец, камандзір 21-й механізаванай брыгады Беларускай Вайсковай Акругі

Барзуноў Георгій Фёдаравіч (23.04.1901 – 29(30).10.1937 – службовец, дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР

Башкевіч Вадзім Ігнатавіч (24.03.1904 – 29(30).10.1937) – службовец, начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР

Бейлін Саламон Хаімавіч

Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч

Бранштэйн Якаў Анатольевіч (10.11.1897 – 29.10.1937) – літаратурны крытык, член Саюза Пісьменнікаў СССР, член-карэспандэнт АН БССР

Бурдыка Іван Сямёнавіч (07.09.1900 – 29.10.1937) – службовец, адказны сакратар СНК БССР

Вайноў Віктар Лявонцьевіч (23.02.1904 – 29.10.1937) – журналіст, службовец, загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»

Варончанка Аляксандр Аўксенцевіч (14.02.1905 – 29.10.1937) – дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР

Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч

Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч

Вольны Анатоль (сапр. Ажгірэй Анатоль Усцінавіч; 02.12.1902 – 29.10.1937) – паэт, празаік, кінадраматург, журналіст, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі

Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч

Габрусёў Апанас Сцяпанавіч

Галавач Платон Раманавіч (18.04.1903 – 29.10.1937) – пісьменнік

Гейштэрн Антон Міхайлавіч

Гершон Ёсіф Хаімавіч (лют. 1900 – 30.10.1937) – дзяржаўны служачы, намеснік Наркама асветы БССР

Гінзбург Якаў Яфімавіч

Госін Абрам Мендзелевіч

Гурскі Канстанцін Іосіфавіч (1903 – 17.10.1937) – старшы ветэрынарны доктар у ветэрынарным ўпраўленні Наркамзема БССР

Гурэвіч Нохман Гіршавіч (1895 – 31.10.1937) – дзяржаўны дзеяч, Наркам унутранага гандлю БССР

Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч (09.05.1904 – 29.10.1937) – партыйны дзеяч, другі сакратар ЦК КП(б)Б

Дзмітраў Мікалай Андрэевіч

Дзякаў Ананій Іванавіч ( 01.10.1896 – 29.10.1937) –дзяржаўны дзеяч, педагог, загадчык аддзела ЦВК БССР, рэктар БДУ у 1934—1935 гг.

Дракахруст Абрам Генрыхавіч

Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч; 24.12.1904 – 29.10.1937) – паэт, крытык, перакладчык

Дунец Хацкель Майсеевіч (студз. 1897 – 29.10.1938) – крытык, публіцыст, культработнік на заводзе імя Кірава

Елянсон Гірш Борухавіч

Ермакоў Мікалай Паўлавіч (01.05.1894 – 31.10.1937)

Жывуцкі Іван Сцяпанавіч (17.09.1912 – 29.10.1937) – педагог, настаўнік СШ мяст. Заслаўе Мінскага р-на

Замалін Навум Міхайлавіч (1905 – 29(30).10.1937) – педагог, дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытуту

Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч; 20.11.1901 – 29.10.1937) – празаік, драматург, перакладчык, крытык, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва Акадэміі Навук БССР

Зянковіч Аляксандр Сазонавіч

Іваноў Аляксандр Васілевіч (1898 – 17.10.1937) – намеснік начальніка Ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР

Іспраўнікаў Прохар Іванавіч (16.03.1902 – 30.10.1937) – журналіст, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газеты «Віцебскі пралетарый»

Кавалёў Захар Ціханавіч (1900 – 29(30).10.1937) – партыйны работнік, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б

Кавальчук Захар Захаравіч (1893 – 29(10).10.1937) – службовец, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР

Кандрашук Мікалай Фёдаравіч (1897 – 29(30).10.1937) – службовец, начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР

Кантар Саламон Мендзелевіч (трав. 1894 – 29(30).10.1937) – службовец, дырэктар Белпрамторга

Каранеўскі Іосіф Пятровіч (12.01.1888 – 29.10.1937) – дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст, намеснік дырэктара па вучэбнай частцы Інстытута чырвонай прафесуры сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі

Карпенка Іван Іванавіч (1905 – 29(10).10.1937) – навуковец, загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі

Качанаў Герасім Антонавіч (1907 – 31.10.1937) – дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута

Кляніцкі Віктар Сямёнавіч (1879 – 31.10.1937) – загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута

Кляшторны Тодар Тодаравіч (11.03.1903 – 29(30).10.1937) – паэт, перакладчык, член Саюза Пісьменнікаў

Кудзелька Іосіф Фадзеевіч (1894 – 29.10.1937) – службовец, начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР

Кульбак Майсей Саламонавіч (25.03.1896 – 29.10.1937) – паэт, празаік, драматург, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі

Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч (16.02.1892 – 29.10.1937) – дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, в.а. рэктара БДУ

Лабадаеў Міхаіл Гаўрылавіч (1905 – 29.10.1937) – партыйны работнік, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б

Лашкевіч Леанард Янавіч (1899 – 29(10).10.1937) – партыйны і дзяржаўны дзеяч, намеснік наркама Наркамата саўгасаў БССР

Левін Аляксандр Самойлавіч (жн. 1912 – 29.10.1937) – літаратурны крытык

Лейбін Піня Майсеевіч

Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч

Лукашонак Мікіта Сяргеевіч

Лявонны Юрка (сапр.: Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 29.07.1908 – 29.10.1937) – паэт

Ляйбовіч Хаім Элясавіч

Лямперт Саламон Рыгоравіч (27.03.1916 – 29.10.1937) – студэнт 5 курсу БДУ

Ляўкоў Максім Архіпавіч (12.05.1894 – 29.10.1937) – дзяржаўны дзеяч, наркам юстыцыі і пракурор БССР

Мазель Элізар Якаўлевіч (1895 – 29(30).10.1937) – навуковец, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі

Майсееў Леў Абрамавіч (15.11.1897 – 29.10.1937) – партыйны работнік, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б

Малаў Барыс Міхайлавіч (ліст. 1904 – 29(30).10.1937) – службовец, загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю

Маракоў Валерый Дзмітрыевіч (27.03.1909 – 29.10.1937) – паэт, перакладчык

Маргелаў Сцяпан Прохаравіч (28.03.1902 – 29.10.1937) – эканаміст, географ, загадчык секцыі геаграфіі інстытуту эканомікі АН БССР

Марголін Міхаіл Саламонавіч

Мар’янаў Барыс Лазаравіч (1894 – 29(30).10.1937) – партыйны работнік, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б

Масленнікаў Павел Аляксандравіч

Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч

Мірлін Абрам Навумавіч

Міснікоў Мікалай Данілавіч

Міхайлаў Дзямьян Мацвеевіч (30.10.1905 – 29(30).10.1937) – службовец, кансультант Упраўлення справамі СНК БССР

Міхась Чарот (сапр.: Кудзелька Міхась Сымонавіч; 07.11.1896 – 29.10.1937) – паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч

Міхееў Мікалай Іванавіч (1905 – 31.10.1937) – загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута

Міцькоў Сяргей Рыгоравіч (20.03.1896 – 29(30).10.1937) – партыйны работнік, дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР

Мурзо Сяргей Мікітавіч (1912 – 29.10.1937) – паэт, настаўнік

Мухін Павел Максімавіч (1907 – 29(30).10.1937) – навуковец, загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі

Навахрэст Якаў Пятровіч

Несцяровіч Іван Іванавіч

Нёманскі Янка (сапр.: Пятровіч Іван Андрэевіч; 12.04.1890 – 29(30).10.1937) – празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч

Падсявалаў Іван Іванавіч

Паплыка Іван Майсеевіч (1890 – 31.10.1937) – намеснік начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса

Пасманік Міхаіл Львовіч (1903 – 17.10.1937) – начальнік Ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР

Петрушэня Васіль Аляксандравіч (1904 – 29(30).10.1937) – службовец, кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах

Півавараў Залман Рувімавіч (05.06.1910 – 29.10.1937) – паэт, перакладчык

Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч (13.11.1902 – 31.10.1937)

Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч – вайсковец, старшы афіцэр Беларускай Вайсковай Акругі

Пратасеня Рыгор Іванавіч (01.12.1899 – 29.10.1937) – навуковец, аграхімік, загадчык аддзела Інстытута аграглебазнаўства

Пурыс Ізраіль Лейзеравіч

Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч

Пуцінцаў Іван Андрэевіч

Пятрашын Кузьма Рыгоравіч – загадчык склада “Галоўнафты”

Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч

Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч (30.10.1885 – 29.10.1937) – педагог, загадчык вучэбнай часткі Мінскага педагагічнага інстытута

Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч

Сандамірскі Якаў Рыгоравіч (1902 – 29(30).10.1937) – педагог, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытуту

Сапрыцкі Оскар Абрамавіч (1894 – 29.10.1937) – службовец, намеснік наркама земляробства БССР

Сарокаш Іван Усцінавіч

Спектар Якаў Мееравіч (студз. 1891 – 29(30).10.1937) – службовец, загадчык сакратарыяту СНК БССР

Старынскі Васіль Сямёнавіч – загадчык кафедры заагігіеннага інстытута

Сташэўскі Васіль Пятровіч (23.03.1895 – 29.10.1937) – празаік, драматург, педагог, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі

Стрэле Георгій Уладзіміравіч (1900 – 29(30).10.1937) – службовец, дырэктар конесаўгаса № 120

Суроўцаў Георгій Уладзіміравіч

Сялоў Дзмітрый Паўлавіч (05.08.1896 – 29.10.1937) – службовец, начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР

Сярдзюк Панцялей Іванавіч (1907 – 29(30).10.1937) – службовец, загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску

Таненбаўм Мірон Барысавіч

Таўбін Юлій Абрамавіч (15.09.1911 – 29(30).10.1937) – паэт, перакладчык

Троцкі Іван Васілевіч (1893 – 31.10.1937) – прафесар Віцебскага медыцынскага інстытута

Трумпацкі Эля Хацкелевіч

Турлай Андрэй Аляксеевіч (30.11.1894 – 29(30).10.1937) – дзяржаўны дзеяч, наркам саўгасаў БССР

Успенскі Яўген Канстанцінавіч (18.10.1891 – 29.10.1937) – навуковец, фізік, грамадскі дзеяч, педагог

Фалкін Рыгор Якаўлевіч

Фінкельштайн Аба Алфёравіч

Фломбаўм Яўсей Еўнавіч

Фрыдман Ісак Сямёнавіч (1887 – 29(30).10.1937) – службовец, начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР

Харлац Дзмітрый Сямёнавіч 

Харык Ісак Давыдавіч (06.03.1896 – 29.10.1937) – паэт, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі

Хатулёў Пётр Фёдаравіч (29.06.1912 – 29.10.1937) – літаратурны крытык

Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч (1899 – 29.10.1937) – партыйны і дзяржаўны дзеяч, загадчык аддзела забеспячэння Беларускай геалагічнай разведкі, у 1933—1936 гг. – наркам асветы БССР

Чарняк Мікалай Платонавіч (1885 – 31.10.1937) – ветэрынарны ўрач Віцебскай біяфабрыкі

Чачура Канстанцін Георгіевіч – ветэрынарны ўрач Віцебская біяфабрыкі

Шалай Макар Ксенафонтавіч (17.02.1906 – 29.10.1937) – літаратурны крытык

Шапіра Юдаль Ісакавіч

Шастакоў Павал Пятровіч (1889 – 29.10.1937) – рэдактар, журналіст, педагог, дзяржаўны дзеяч

Элькін Якаў Веньямінавіч

Юдэльсон Арон Ісакавіч (17.07.1907 – 29.10.1937) – паэт, публіцыст

Яркін Віктар Іванавіч (09.12.1889 – 29.10.1937) – дзяржаўны служачы, у 1919 – старшыня ЧК БССР, у 1935-37 – начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі