ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
s
Культура памяці

Памяць пра злачынствы павінна захоўвацца, каб яны больш ніколі не паўтарыліся. Кожны год мы ўспамінаем пераможцаў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, чаму ж тады мы забываемся пра месцы масавых растрэлаў, пра цяжкі шлях да ГУЛАГу, пра людзей, якія палову жыцця ні за што правялі ў ссылках і лагерах…

Няўжо мы нацыя без памяці і мінулага? Мы забываемся на Курапаты альбо ўвогуле нічога пра іх не чулі. А між тым, гэта найвядомейшае месца пахавання рэпрэсаваных ў Беларусі. Мы кожны дзень сутыкаемся з савецкай спадчынай – помнікамі катам, якія спрычыніліся да знішчэння тысячаў жыхароў Беларусі. Мы ходзім па вуліцах Валадарскага, Свярдлова, Гамарніка, адпачываем у скверах Дзяржынскага і не ведаем, што ў нашых гарадах ёсць паркі, праспекты, вуліцы названыя ў гонар забойцаў. Парк Чалюскінцаў і Лошыца – месцы, дзе забівалі людзей, але ці патрэбна гэта камусьці ведаць, калі так прыемна бавіць у іх час і не аб чым не думаць…

Памяць пра злачынствы павінна захоўвацца, каб яны больш ніколі не паўтарыліся. Кожны год мы ўспамінаем пераможцаў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, чаму ж тады мы забываемся пра месцы масавых растрэлаў, пра цяжкі шлях да ГУЛАГу, пра людзей, якія палову жыцця ні за што правялі ў ссылках і лагерах.

Успомніць пра ўсё гэта вы зможаце ў гэтай залі. Без памяці пра мінулае няма будучыні.

Вялікую ролю ў захаванні памяці пра злачынствы камуністычнага рэжыму і аказанні дапамогі рэпрэсаваным аказваюць грамадскія арганізацыі і ініцыятывы. Перайсці да тэмы
Памятныя знакі, мемарыялы і помнікі, якія нагадваюць пра злачынствы і ахвяры камунізму ў Беларусі, маюць актуальнае палітычнае значэнне. Яны сімвалізуюць грамадзянскую мужнасць і смеласць, паказваюць маштаб злачынстваў камунізму супраць асобнага чалавека, яго сям’і, але таксама грамадства ў цэлым. Перайсці да тэмы
Бясспрэчна, савецкі час адбіўся на беларускай літаратуры – сотні беларускіх літаратараў былі знішчаны. Аднак, нягледзячы на жорсткую цэнзуру, беларуская літаратура развівалася. Да таго ж, новых творцаў выхавалі савецкія лагеры і турмы. Можа і не настолькі таленавітых, але іх творы нясуць усю трагічнасць і боль, што суправаджалі панаванне камуністаў на нашай зямлі. Гэтыя творы з’яўляюцца сведчаннем […] Перайсці да тэмы