ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
s
Храналогія

Рэпрэсіі ў СССР ішлі хвалямі. Яны паступова набіралі сілу, мацнелі, станавіліся ўсёпаглынальнымі, пасля быццам стамляліся ад крыві, сціхалі, запавольваліся, але ад прыходу да ўлады камуністаў у 1917-ым і да дня смерці Сталіна ў 1953-ім не спыняліся ні на хвіліну.

Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі пачынаюцца ў 1917 годзе ў віры бальшавіцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Бліжэй да 1930-ых яны набываюць сістэматычны характар, а свайго апагею дасягаюць у 1937-38-ым, у перыяд Вялікага тэрору.

Вы зможаце прасачыць: рэпрэсіі ішлі хвалямі. Яны паступова набіралі сілу, мацнелі, станавіліся ўсёпаглынальнымі, пасля быццам стамляліся ад крыві, сціхалі, запавольваліся, але ад прыходу да ўлады камуністаў у 1917-ым і да дня смерці Сталіна ў 1953-ім не спыняліся ні на хвіліну.

Нават падчас так званай хрушчоўскай “адлігі”, калі перасталі масава расстрэльваць “ворагаў народа”, пераслед вернікаў не спыніўся. Пачалі ўзрываць храмы.

Прачытаць пра самыя страшныя гады і пра перыяды зацішша больш падрабязна можна ў гэтай залі.

Прыход бальшавікоў да ўлады не быў мірным і бяскроўным. На падкантраляваных тэрыторыях чырвоная армія чыніла марадзёрства і гвалт. Але "цярплівы" і "талерантны" народ Беларусі пачаў дэманстраваць свой сапраўдны твар - па ўсёй Беларусі разгараліся паўстанні супраць бальшавікоў. Супраціўленне нарастала як у гарадах, так і ў маленькіх мястэчках, пашыралася лясная партызанка. Аднак бальшавікі здолелі ўтрымаць уладу і закруцілі першы віток масавых камуністычных рэпрэсій. Перайсці да тэмы
На пачатку 20-х гадоў былі праведзеныя маштабныя рэпрэсіі супраць духавенства і рэлігіі. Пры гэтым царкоўныя каштоўнасці канфіскаваліся, а святары і манахі растрэльваліся. Пазней такі лёс напаткаў інтэлігенцыю. У ходзе масавай калектывізацыі канца 20-х былі рэпрэсаваныя дзесяткі тысяч сялян. Перайсці да тэмы

Усю першую палову 30-х гадоў працягвалася змаганне супраць беларускай вёскі. З рэспублікі былі высланыя дзясяткі тысячаў сялян.

Усё мацней раскручвалася кола рэпрэсій супраць інтэлігенцыі.  Быў заведзены шэраг сфальсіфікаваных справаў, па якіх знішчаліся настаўнікі, пісьменнікі, прафесары, акадэмікі.

Перайсці да тэмы
Нягледзячы на тое, што рэпрэсіі суправаджалі ўсё існаванне Савецкага Саюзу, самае масавае знішчэнне грамадзянаў адбылося ў канцы 30-х гадоў. 37-мы год стаў сумна-вядомым ва ўсім свеце. Перайсці да тэмы

Пасля ўключэння ў склад Савецкага Саюзу Заходняй Беларусі, пачаліся масавыя чысткі мясцовага насельніцтва. Арыштоўвалі ці забівалі былых паноў і шляхту, афіцэраў польскай арміі. Пачалося масавае адсяленне людзей ад мяжы.

Вялікая Айчынная Вайна пачалася з масавых растрэлаў турэмных вязняў. Тысячы беларусаў былі растраляныя "на ўсялякі выпадак", бо лічылася, што яны могуць перайсці на бок немцаў.

У тылу савецкіх войскаў дзейнічалі загараджальныя атрыды, на вызваленых тэрыторыя - СМЕРШ, якія растрэльвалі "дэзертыраў" і вылоўлівалі "шпіёнаў". Знаходжанне ў палоне прыроўнівалася да шпіянажу. Амаль дзесяцігоддзе гукала па тэрыторыі Беларусі "рэха вайны".

Перайсці да тэмы
Пасля Другой сусветнай вайны рэпрэсіі закранулі тых, хто вярнуўся з палону, асоб, якія засталіся на акупаванай тэрыторыі, асоб, якія мелі хоць нейкія кантакты з немцамі (напрыклад, настаўнікаў). Перайсці да тэмы
Пасля развянчання культу асобы, людзі ў СССР маглі дыхаць свабодней. Але рэпрэсіі на гэтым не скончыліся. Савецкая сістэма працягвала змагацца супраць нацыянальных традыцый, знішчала культурныя і духоўныя каштоўнасці. Перайсці да тэмы