Рэпрэсіі ў СССР ішлі хвалямі. Яны паступова набіралі сілу, мацнелі, станавіліся ўсёпаглынальнымі, пасля быццам стамляліся ад крыві, сціхалі, запавольваліся, але ад прыходу да ўлады камуністаў у 1917-ым і да дня смерці Сталіна ў 1953-ім не спыняліся ні на хвіліну.
Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі пачынаюцца ў 1917 годзе ў віры бальшавіцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Бліжэй да 1930-ых яны набываюць сістэматычны характар, а свайго апагею дасягаюць у 1937-38-ым, у перыяд Вялікага тэрору.
Вы зможаце прасачыць: рэпрэсіі ішлі хвалямі. Яны паступова набіралі сілу, мацнелі, станавіліся ўсёпаглынальнымі, пасля быццам стамляліся ад крыві, сціхалі, запавольваліся, але ад прыходу да ўлады камуністаў у 1917-ым і да дня смерці Сталіна ў 1953-ім не спыняліся ні на хвіліну.
Нават падчас так званай хрушчоўскай “адлігі”, калі перасталі масава расстрэльваць “ворагаў народа”, пераслед вернікаў не спыніўся. Пачалі ўзрываць храмы.
Прачытаць пра самыя страшныя гады і пра перыяды зацішша больш падрабязна можна ў гэтай залі.
Усю першую палову 30-х гадоў працягвалася змаганне супраць беларускай вёскі. З рэспублікі былі высланыя дзясяткі тысячаў сялян.
Усё мацней раскручвалася кола рэпрэсій супраць інтэлігенцыі. Быў заведзены шэраг сфальсіфікаваных справаў, па якіх знішчаліся настаўнікі, пісьменнікі, прафесары, акадэмікі.
Перайсці да тэмыПасля ўключэння ў склад Савецкага Саюзу Заходняй Беларусі, пачаліся масавыя чысткі мясцовага насельніцтва. Арыштоўвалі ці забівалі былых паноў і шляхту, афіцэраў польскай арміі. Пачалося масавае адсяленне людзей ад мяжы.
Вялікая Айчынная Вайна пачалася з масавых растрэлаў турэмных вязняў. Тысячы беларусаў былі растраляныя "на ўсялякі выпадак", бо лічылася, што яны могуць перайсці на бок немцаў.
У тылу савецкіх войскаў дзейнічалі загараджальныя атрыды, на вызваленых тэрыторыя - СМЕРШ, якія растрэльвалі "дэзертыраў" і вылоўлівалі "шпіёнаў". Знаходжанне ў палоне прыроўнівалася да шпіянажу. Амаль дзесяцігоддзе гукала па тэрыторыі Беларусі "рэха вайны".
Перайсці да тэмы