ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
ПУБЛІКАЦЫІ
     
Дзярновіч А. Рэабілітацыя. Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі.
У зборніку праводзіцца аналіз рэпрэсіўнага заканадаўства БССР, працэсу рэабілітацыі ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, у зборніку прадстаўлены дакументы міжнароднага заканадаўства пра злачынствы супраць чалавецтва.
Падрабязней
Кузняцоў І.М. Засакрэчаныя трагедыі савецкай гісторыі
Кніга апавядае пра жыццё, малавядомыя факты біяграфій, выпрабаванні, славу і нянавісць, здраду і шляхетнасць, якія перапляліся ў лёсах ахвяраў і катаў, трагічна паламаных рэпрэсіўнымі рэжымамі.
Падрабязней
Фісунаў В. А. Палітычныя рэпрэсіі 1920–1950-х гадоў у Беларусі (крыніцазнаўчы аналіз)
Вывучэнне на сучасным этапе такой актуальнай тэмы, як палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 1920-1950-я гг. немагчыма без аналізу ўсёй сукупнасці гістарычных крыніц па гэтай праблеме: заканадаўчых і следча-судовых дакументаў, мемуараў, літаратурных твораў, статыстычных крыніц, фота- і кінадакументаў. У Беларусі ўласны падыход да праблемы палітычных рэпрэсій быў абазначаны напрыканцы 1980-х гг. Было прынята Пастанова Вярхоўнага Савета […]
Падрабязней
Фотаздымкі трэста Дальстрой 1934-36 гадоў
«Дальстрой» — дзяржаўны трэст па дарожнаму і прамысловаму будаўніцтву ў раёне Верхняй Калымы. Праца ў экстрымальных паўночных умовах па засваенню тэрыторыі, здабычы золата, руды і вугля, а таксама развіццю інфраструктуры выконвалася вольнанаёмнымі працоўнымі, а пасля падначальвання НКУС СССР, у 1938 годзе, вязнямі розных папраўча-працоўных лагяроў. Фотаздымкі паказваюць пообытавыя ўмовы ў лагерах. Крыніца: http://hasid.livejournal.com/986715.html
Падрабязней
Кузняцоў І.М. Носьбіты нацыянальнай ідэі – ахвяры таталітарнага рэжыму
Спусташальныя войны й бальшавіцкі тэрор падарвалі нацыянальныя сілы Беларусі. Значная частка актыўных палітычных дзеячоў, што бралі ўдзел ува Ўсебеларускім Кангрэсе й у стварэньні незалежнайНароднай Рэспублікі, змушаная была эміграваць.
Падрабязней
Рэпрэсіі ў першай палове 1930-х гадоў
Шырокамаштабнымі рэпрэсіямі супраць сялянства суправаджаўся працэс гвалтоўнай калектывізацыі. З 1929 па 1932 толькі праз раскулачванне было ліквідавана ад 48 да 64 тыс. гаспадарк (297,8 – 396,8 тыс. чалавек). Да 1932 года працэс масавага раскулачвання быў афіцыйна спынены, аднак рэпрэссіі супраць сялян не спыніліся. Рэпрэсіўным па сваёй сутнасці быў закон ад 7 жніўня 1932 г. “Аб […]
Падрабязней