ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
ПУБЛІКАЦЫІ
     
Чорная кніга імёнаў, якім ня месца на мапе Расіі
На нашых вуліцах і плошчах дагэтуль стаяць помнікі людзям, чые рукі ў крыві нашых бацькоў і дзядоў. Назвы вуліц і гарадоў носяць імёны арганізатараў і выканаўцаў злачынства супраць свайго народу. У Расіі ў 1990-х быў складзены спіс імёнаў, якія варта выключыць з тапонімаў. Кніга, складзеная Сяргеем Волкавым, утрымлівае 122 нарыса пра асоб і падзей, якія […]
Падрабязней
Ларыса Геніюш. Споведзь
“Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое, хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было ў савецкіх турмах і лагерах.
Падрабязней
Вернутыя імёны: Супрацоўнікі АН Беларусі, якія пацярпелі ў перыяд сталінскіх рэпрэсій
У кнізе аналізуюцца прычыны і ўмовы палітычных рэпрэсій ў дачыненні да беларускіх навукоўцаў у 1930-1940 гадах, прадстаўлена інфармацыя пра 143 супрацоўнікі Акадэміі навук Беларусі, якія пацярпелі ў перыяд сталінскіх рэпрэсій.
Падрабязней
Аляксандр Лукашук. За кіпучай чэкісцкай работай. З жыцця катаў
У 1997 годзе Аляксандар Лукашук апублікаваў кнігу "За кіпучай чэкісцкай работа. З жыцця катаў". Як і вынікае з падзагалоўку, кніга прысвечана не ахвярам рэпрэсій, а тым, хто арыштоўваў, дапытваў, выносіў прысуды і расстрэльваў.
Падрабязней
Спіс супрацоўнікаў НКУС БССР
Журналіст Аляксандар Лукашук (адзін з заснавальнікаў Мартыралогу Беларусі", у 1990-1995 член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій), сабраў 195 імёнаў супрацоўнікаў НКУС БССР на 1937 год. Няма сумневаў, што большасць з іх мае прамое дачыненне да рэпрэсій у Беларусі. Мы будзем дапаўняць гэты спіс.
Падрабязней
Радзім Гарэцкі. Браты Гарэцкія
Кніга акадэміка Радзіма Гарэцкага “Браты Гарэцкія” — зборнік дакументаў, прысвечаны роду Гарэцкіх. Да гэтага моманту сабраныя тут дакументы нідзе не друкаваліся. Выданне гэтай кнігі прысвечана юбілею Максіма Гарэцкага.
Падрабязней
Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі
Кніга "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі" пад рэдакцыяй Анны Камінскі была падрыхтаваная нямецкімі і беларускімі гісторыкамі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія).
Падрабязней