ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
ПУБЛІКАЦЫІ
     
Гужалоўскі А.А. Мінскі канцэнтрацыйны працоўны лагер (1921-1922 гг.)

Адной з малавядомых старонак гісторыі першых гадоў савецкай улады з’яўляецца існаванне канцэнтрацыйных працоўных лагераў для “перавыхавання” розных катэгорый насельніцтва. Адзін з такіх лагераў дзейнічаў у 1921-1922 гг. у Мінску. Са студзеня да лістапада 1921 г. ён называўся Мінскі канцэнтрацыйны лагер, з лістапада 1921 г. Мінскі працоўны лагер.

Прадстаўляем вам артыкул прафесара кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, доктара гістарычных навук Аляксандра Аляксандравіча Гужалоўскага ў Беларускім гістарычным часопісе, прысвечаны гісторыі Мінскага канцэнтрацыйнага (працоўнага) лагера.

Акрамя таго, прадстаўляем матэрыялы, якія не ўвайшлі ў артыкул: зводныя звесткі пра вязняў лагера з 15 кастрычніка да 1 снежня 1921 г. і спіс вязняў, падвергнутых медыцынскаму агляду 12 сакавіка 1922 г. згодна з прадпісаннем Народнага камісарыята юстыцыі ад 3/III-1922 г. за №770.

Спампаваць: Гужалоўскі А.А. Мінскі канцэнтрацыйны працоўны лагер (1921-1922 гг.)
Звесткі пра вязняў Мінскага працоўнага лагера
Спіс вязняў, падвергнутых медыцынскаму агляду 12 сакавіка 1922 г.