ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
ПУБЛІКАЦЫІ
     
Фісунаў В. А. Палітычныя рэпрэсіі 1920–1950-х гадоў у Беларусі (крыніцазнаўчы аналіз)

Вывучэнне на сучасным этапе такой актуальнай тэмы, як палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 1920-1950-я гг. немагчыма без аналізу ўсёй сукупнасці гістарычных крыніц па гэтай праблеме: заканадаўчых і следча-судовых дакументаў, мемуараў, літаратурных твораў, статыстычных крыніц, фота- і кінадакументаў.

У Беларусі ўласны падыход да праблемы палітычных рэпрэсій быў абазначаны напрыканцы 1980-х гг. Было прынята Пастанова Вярхоўнага Савета Беларусі “Пра парадак рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій”, у якой вызначалась, што “неабгрунтавана рэпрэсаванымі з’яўляюцца грамадзяне РБ, СССР, замежных дзяржаў альбо асобы без грамадзянства, якія былі прыцягнуты на тэрыторыі РБ судовымі і несудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных і іншых матывах да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (контррэвалюцыйныя) злачынствы, а таксама па гэтых жа матывах падвергнутыя ссылке, высылке, накіраванню на спецпасяленне, выдаленню за межы РБ у адміністратыўным парадку” [1].

Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі знаходзяцца ў архіве КДБ, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (у фондзе 4 ЦК КПБ, фондзе 6 Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР за перыяд 1920-1937 гг., фондзе 7 Савета Народных Камісараў БССР 1920-1941 гг., фондзе 34 Наркамата ўнутраных справаў БССР), Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонды рэпрэсаваных пісьменнікамў і паэтаў – фонд 282 М. Чарота, фонд 58 П. Галавача, фонд 15 Ц. Гартнага, фонд 55 А. Дудара, фонд 34 Б. Мікуліча і інш.).

Сярод дакументальных крыніц трэба адзначыць заканадаўчыя крыніцы, у якіх адбілася рэпрэсіўнае заканадаўства гэтага часу. Так, яшчэ ў дэкрэпце СНК РСФСР ад 14 лістапада 1919 г. “Пра працоўныя дысцыплінарныя таварысцкія суды” парушальнікам працоўнай дысцыпліны і асобы, якія не выканалі нормы выпрацоўкі без паважлівых прычын, прыгаворваюцца да пакарання да 6 месяцаў заключэння ў лагеры прымусовых прац. І сяляне за недасеў і невыкананне харчразвёрсткі асуджаліся на заключэнне ў лагеры [2].

“Рэпрэсіўнае заканадаўства” заўважна пашырылася ў перыяд правядзення палітыкі калектывізацыі напрыканцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. У пастанове ЦВК і СНК СССР ад 1 лютага 1930 г. “Пра мерапрыемствы па замацаванню сацыялістычнай перабудовы сялянскай гаспадаркі ў раёнах суцэльнай калектывізацыі і па барацьбе з кулацтвам” прадугледжвалася надзяліць мясцовыя органы ўлады (абласныя і карёвыя выканкамы, урады аўтаномных рэспублік) правам прымяняць у раёнах суцэльнай калектывізацыі “усе неабходныя меры барацьбы з кулацтвам ажно да поўнай канфіскацыі маёмасці і высялення іх за межы асобных раёнаў і краёў (абласцёў)” [3]. Хаця, калі працэс раскулачвання ў асноўных сельскагаспадарчых раёнах краіны сканчаўся, было прынята 25 чэрвеня 1932 г. сумесная пастанова ЦВК і СНК СССР “Пра рэвалюцыйную законнасць”, у якой асуджаліся парушэнні законнасці, дапушчаныя ў ходзе калектывізацыі. З іншага боку, усяго праз месяц 7 жніўня 1932 г. была выдадзена сумесная пастанова ЦВК і СНК СССР “Пра ахову маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) маёмасці”. У гэтай пастанове адзначалася, што “асобы, якія пасягалі на грамадскую маёмасць, павінны разглядацца як ворагі народу” і “рашучая барацьба з расхішчальнікамі грамадскай маёмасці з’яўляецца найпершым абавязкам органаў Савецкай улады”. За крадзеж дзяржаўнай і калгаснай маёмасці прадугледжвалася ад 5 да 10 гадоў канцэнтрацыйных лагероў без праву памілавання. Гэтая пастанова была прынята на фоне голаду, які ахапіў сялянскагаспадарчыя раёны СССР (Украіну, Паўночны Каўказ і інш.) і ўнёс больш за 3 млн. 228 чалавек. На шчасце, Беларусь не адносілася да асноўных сельскагаспадарчых раёнаў краіны, і голад ахапіў яе ў значна меншай ступені.

Сігналам да новай хвалі палітычных рэпрэсій і, адпаведна, узмацненне рэпрэсіўнага заканадаўства стала забойства С.М. Кірава 1 снежня 1934 г. Але яшчэ раней на аснове пастановы ЦВК і СНК СССР ад 5 лістапада 1934 г. было створана Асобая нарада пры НКУС СССР, якая праіснавала да 1 верасня 1953 г. Асобай нарадай было асуджана 442531 чалавек, у тым ліку да найвышэйшай ступені пакарання – 10101 чалавек, да пазбаўлення волі 360921 чалавек, да ссылкі і высылкі (у межах краіны) – 67539, да іншых мер пакарання (высылкі за мяжу, прымусовага лекавання і інш.) – 3970 чалавек.

Пасля забойства С.М. Кірава ўжо 3 снежня 1934 г. была прынятая пастанова ЦВК “Пра парадак вядзення справаў пра тэрарыстычныя акты супраць працаўнікоў Савецкай Улады”. Па гэтай пастанове следчыя органы павінны былі весці справы пра падрыхтоўку і выкананне тэрарыстычных актаў у паскораным парадку, а судовыя органы – не затрымліваць прысуды з-за хадатайстваў пра памілаванне. Органы Наркамата ўнутраных спраў павінны былі неадкладна прыводзіць у выканне прысуды пра найвышэйшую ступень пакарання [4].

Аднак, трэба ўлічваць, што ў заканадаўчых крыніцах улічвалася толькі нарматыўная інфармацыя, г.зн. дадзеныя пра тое, як павінна быць, а не як было на самой справе. Напрыклад, Канстытуцыя СССР 1936 г. і адпаведна Канстытуцыя БССР 19 лютага 1937 г. гарантавалі свабоду адпраўлення рэлігійных культаў, свабоду слова, друку, сходаў і мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый [5]. Але ўсе гэтыя правы насілі фармальны, дэкларатыўны характар, а ў рэальным жыцці не выконваліся.

Сярод іншых крыніц пра палітычныя рэпрэсіі можна вылучыць мемуары, у якіх утрымліваюцца дадзеныя пра дзейнасць розных рэпрэсіўных органаў, сістэму арганізацыіі, побыт і норавы, якія панавалі ў лагерах. Пра палітычныя рэпрэсіі на тэрыторыі Беларусі ёсць сведчанні ў мемуарах дзеячаў беларускага нацыянальнага руху А. Калубовіча, Ф. Аляхновіча, Л. Геніюш, П.Палягошкі, якія прайшлі праз лагеры і турмы сталінскага рэжыму [6]. Напрыклад, беларускі драматург Ф. аляхновіч быў арыштаваны ў 1927 г. па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з польскай дыфензівай. Маскоўская калегія ДПУ завочна прысудзіла яму 10 гадоў заключэння ў Салавецкіх лагерах. Пасля 7 гадоў, праведзеных у мінскай турме і на Салаўках, Ф. Аляхновіч быў высланы ў Заходнюю Беларусь, якая прыналежыла Польшчы. У 1934 г. Аляхновіч выдаў на польскай мове свае мемуары “У кіпцюрах ДПУ”. Гэтыя мемуары былі перакладзеныя адразу ж на шмат якія замешныя мовы, а ў 1937 г. выйшлі за кошт уласных сродкаў аўтара на беларускай мове. У гэтых мемуарах аўтар распавядае пра жыццё і побыт арыштантаў турмаў і лагераў, норавы і звычаі, якія культываваліся ў рэпрэсіўных установах мясцовай адміністрацыяй [7].

Уніальнымі з’яўляюцца напісаныя “у стол” мемуары беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш. Рукапіс успамінаў быў перададзены аўтарам Міхасю Чарняўскаму, які і выдаў іх у 1993 г. пад назвай “Споведзь”. У іх распавядаецца пра знаходжанне Л. Геніюш у турме МДБ г. Мінска, праходжанне этапаў, перасылак, знаходжанне ў паўночных лагерах смерці. Аўтар падрабязна і эмацыйна апісвае паводзіны родных, блізкіх, сяброў, ворагаў, людзей розных сацыяльных груп і нацыянальнасцей, якія патрапілі ў турмы і лагеры [8].

Пры вывучэнні мемуараў варта ўлічваць, што гэтыя крыніцы пісаліся праз пэўны прамежак часу пасля падзеяў, што тлумачылася тым, што любы твор, які адбівае рэальную рэчаіснасць, мог быць выкарыстаны як нагода для абвінавачвання. У выніку гэтага некаторыя дэталі мінулага сціраліся, шмат што перагледжвалася з улікам далейшага досведу, што патрабуе ад даследчыка асцярожнасці пры вывучэнні мемуараў.

Асаблівую ролю ў вывучэнні палітычных рэпрэсій граюць статыстычныя крыніцы, якія дазваляюць улічыць кольскасць растраляных, накіраваных у турму, у лагер, у высылку. Першыя статыстычныя дадзеныя пра колькасць рэпрэсаваных пачалі збірацца з 1954 г., калі пачалася масавая рэабілітацыя ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР. У сакрэтнай дакладной нататцы на імя М.С. Хрушчова ад 1 лютага 1954 г. Генеральны пракурор СССР Р. Рудзенка і С. Круглоў адзначалі: “У сувязі з прыходзячымі ў ЦК КПСС сігналамі ад шэрагу асоб пра незаконнае асуджэнне за контррэвалюцыйныя злачынствы ў мінулыя годы Калегіяй АДПУ, тройкамі НКУС, Асаблівай Нарадай, Ваеннай калегіяй, судамі і вайсковымі трыбуналамі і ў адпаведнасці з вашымі ўказаннямі пра неабходнасць перагледзіць справы на асоб, асуджаных за контррэвалюцыйныя злачынствы і якія зараз знаходзяцца ў лагерах і турмах дакладаем… за перыяд з 1921 года па цяперашні час за контррэвалюцыйныя злачынствы было асуджана 3777380 чалавек, у тым ліку да найвышэйшай ступені пакарання асуджана – 642980 чалавек, да ўтрымання ў лагерах і турмах на тэрмін 25 гадоў і менш – 2369220 чалавек, у ссылку і высылку – 765180” [9].

Такім чынам, па афіцыйных дадзеных у Савецкім Саюзе штогод у сярэднім асыджалася за палітычныя злачынствы каля 118000 чалавек, з іх каля 20100 чалавек асуджаліся на смяротнае пакаранне, да ўтрымання ў лагерах і турмах на тэрмін 25 гадоў і менш – каля 74000 чалавек, а да высылкі – каля 24000 чалавек. Безумоўна варта ўлічваць, што ў 1929-1933 гг. (годы калектывізацыі), 1937 – 1938 гг. (годы рэпрэсій) і ў 1941 0 1945 гг. (годы вайны) гэтыя лічбы былі вышэй, а ў іншыя годы маглі быць і ніжэй. Да смяротнага пакарання былі асуджаныя 17% ад агульнай колькасці асуджаных, да лагероў і турмы – 63%, да высылкі – 20%. Можна зрабіць выснову, што сярод метадаў пакарання за палітычныя злачынствы дамінівала заключэнне ў лагер і турмы, а смяротнае пакаранне і высылка прымяняліся амаль з аднолькавай частатой – да кожнага пятага з асуджаных. Акрамя таго, варта ўлічыць, што палітычныя рэпрэсіі бальшавікамі праводзіліся і да 1921 г.

Лічбы афіцыйнай статыстыкі маглі быць і заніжанымі. Напрыклад, калі М.С. Хрушчоў рыхтаваў свой знакаміты выступ пра культ асобы І.В. Сталіна на XX з’ездзе КПСС і зрабіў запыт у КДП пра ддадзеныя пра масавыя рэпрэсіі пасля забойства С.М. Кірава ў снежні 1934 г., старшыня КДБ А. Шэлепін прадаставіў у ЦК афіцыйную даведку, у якой адзначалася, што за перыяд са снежня 1934 г. па чэрвень 1941 г. было рэпрэсавана 19840000 чалавек, з якіх 7000000 было пакарана смерцю альбо яны памерлі ў турмах [10]. Такім чынам, у сярэднім штогоод рэпрэсавалася каля 2835000 чалавек, з якіх па 1000000 чалавек гінула. Гэтыя лічбы ў шмат разоў вышэй, чым у дакладной нататцы 1954 г. У некаторых работах беларускіх гісторыкаў створана спрооба падлічыць колькасць рэпрэсаваных у Беларусі. Напрыклад, Р. Платонаў адзначаў, што згодна даведцы ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі НКУС БССР у выніку разгрому антысавецкага падполля ў рэспубліцы ў другой палове 1937 – першай палове 1938 гг. было арыштавана 2570 чалавек, значаная частка якіх працавала ва ўрадавых і партыйных установах, наркаматах, Акадэміі навук, у кіраўніцтве акругоў і раёнаў [11]. В. Адамушка пісаў, што па ацэначных дадзеных ахвярамі палітычных рэпрэсій ў 1920-1950-е гг. сталі 600 тысяч жыхароў Беларусі, з якіх 240 тысяч былі асуджаныя судовымі і несудовымі органамі, а больш за 350 тысяч былі рэпрэсаваныя ў адміністратыўным парадку, г.зн. “ракулачаныя” [12].

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што падрабязны аналіз гістарычных крыніц дазваляе больш аб’ектыўна разгледзіць праблему палітычных рэпрэсій на Беларусі ў 1920-1950-е гг.

____________________
1 Сборник нормативных документов по восстановлению прав граждан, пострадавших в ходе политических репрессий 20—80-х годов. Мн., 1991. С. 5.
2 Реабилитирован посмертно. М., 1989. С. 10.
3 Сборник законов СССР. М., 1930. Ст. 103.
4 Сборник законов СССР. М., 1934. Ст. 459.
5 Белорусская ССР. Конституция 1937 года. Мн., 1965.
6 Калубовiч А. Крокi гiсторыi. Беласток — Вильня — Менск, 1993; Палягошка П. Успамiны з жыцця пад савецкай уладай i з пабудовы Беламорканала. Нью-Йорк, 1968.
7 Аляхновiч Ф. У капцюрох ГПУ. Мн., 1993.
8 Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
9 Антонов-Овсеенко А. В. Враги народа. М., 1996. С. 4.
10 Там же. С. 5.
11 Платонаў Р. «Ворагi народа» у люстэрку гiсторыка-сацыялагiчнага аналiзу // Беларуская мiнуўшчына. 1994, № 2. С. 37.
12 Адамушка У. Справа № 233771: «Беларускi нацыянальны цэнтр» // Беларуская мiнуўшчына. 1993, № 3—4. С. 45.

 

Крыніца: Фисунов, В. А. Политические репрессии 1920–1950-х годов в Беларуси (источниковедческий анализ) /
В. А. Фисунов // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Вып. 2/ Рэдкал.: С. М. Ходзін
(адказ. рэд.) і інш. – Мн.: БДУ, 2005. – С. 227–232.