ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
ПУБЛІКАЦЫІ
     
Зміцер Дрозд – Месца расстрэлу: Ворша

Беларускі дакументацыйны цэнтр выпусціў электронную кнігу, прысвечаную рэпрэсіям у Воршы. Аўтар-складальнік – Зміцер Дрозд.

“Месца расстрэлу: Ворша” – гэта даведнік, які ўтрымлівае кароткія біяграфіі ўсіх вядомых на дадзены момант ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, расстраляных у горадзе Воршы (1874 асобы), а таксама некалькі артыкулаў гісторыка-архівіста Змітра Дразда пра рэпрэсіі ў гэтым горадзе.

У выданні апублікавана каля 30 каляровых фотакопій архіўных дакументаў НКУС БССР з фонду 1444 “Аршанская турма аддзела месцаў зняволення Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР…” Занальнага дзяржаўнага архіва г. Воршы.

Спампаваць кнігу: Место расстрела: Орша / Дмитрий Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2018. 474 с. : цветные иллюстрации, табл

Крыніца: Беларускі дакументацыйны цэнтр