ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
s
Ахвяры рэпрэсій

Мільёны зламаных, тысячы загубленых жыццяў – вось кошт, што быў заплочаны за камуністычнае шчасце, якое так і не прыйшло…

Ад самай рэвалюцыі ўлада жорстка распраўлялася са сваімі рэальнымі ці ўяўнымі апанентамі. Панятак “вораг народа” з’явіўся ў бальшавісцкай рыторыцы ўжо ў 1917 г. і трывала замацаваўся ў савецкай паўсядзённасці. Увогуле, катэгорый ворагаў савецкай улады было прыдумана дастаткова, каб запусціць несупынны механізм па вычышчэнні і ліквідацыі. Мільёны зламаных, тысячы загубленых жыццяў – вось кошт, што быў заплочаны за камуністычнае шчасце, якое так і не прыйшло.

Напрыканцы 20-х гг. у СССР пачалася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Яна суправаджалася палітыкай «ліквідацыі кулацтва як класа». Падчас раскулачвання сялянства пазбаўлялася усіх сродкаў вытворчасці, грамадзянскіх правоў, падлягала высяленню ў аддаленыя раёны краіны ці прыгаворвалася да расстрэлу. Сярод высланых высокім быў працэнт смяротнасці ад голаду, холаду і хвароб. Да 1932 года працэс масавага раскулачвання быў афіцыйна спынены, аднак рэпрэсіі супраць сялян не спыніліся. На падставе загада НКУС ад 30 ліпеня 1937 года “Аб аперацыі па рэпрэсаванню былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў» пад масавыя рэпрэсіі падпалі былыя рэпрэсаваныя сяляне, тыя хто ўцёк з лагероў ці схаваўся ад пакарання. У выніку рэалізацыі палітыкі «ліквідацыі кулацтва як класа» заможных сялян не засталося, у той час як тэрмін «кулак» усё адно захаваўся, пераўтварыўшыся ў абразлівы ярлык Перайсці да тэмы
Таталітарныя ўлады імкнуліся не толькі знішчыць любую праяву іншадумства, але знішчалі саму магчымасць узнікнення іншага меркавання, іншага погляду. Антыгуманная савецкая ўлада, якая сама сябе выключала з ланцугу культурнай пераемнасці, па сваёй сутнасці не магла б уключыць у сваю сістэму старую інтэлігенцыю, якая адукоўвалася і фармавала свае погляды яшчэ да рэвалюцыі... Перайсці да тэмы

Камуністы галоўным сваім ідэалагічным ворагам лічылі веру. Таму перад савецкай дзяржавай стаяла канкрэтная мэта – забіць рэлігію і сцерці з памяці людзей Бога і Біблію.

Барацьба з ідэяй прывяла да ўзброенай барацьбы з Царквой, барацьбы шляхам гвалту і забойстваў. З першага дня прыйсця да ўлады бальшавікі пачалі сістэматычныя, зацятыя ганенні на Царкву: святары, пастары, равіны арыштоўваліся і растрэльваліся альбо ссылаліся ў канцлагеры. Адбываўся пераслед веруючых. Зачыняліся манастыры. Ліквідаваліся духоўныя ўстановы.

Перайсці да тэмы
Сярод прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў савецкая ўлада бачыла ў асноўным здраднікаў і шпіёнаў – палякі “шпіёнілі” на карысць “фашысцкай Польшчы”, латышы – Латвіі і г. д. Рэпрэсаваным можна было стаць толькі за тое, што ты працуеш на чыгунцы ці жывеш у былым польскім раёне, а часам нават проста за тое, што ты каталік, а значыць паляк. Перайсці да тэмы