ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
s
Савецкая прапаганда і ідэалогія

Свабоднай творчай прасторы быць не магло: музыка, тэатр, літаратура мусілі стаць ідэалагічным інструментам новай улады…

Асновапалягаючыя змены грамадска-палітычнага жыцця краіны вымагалі трансфармацый у галіне культуры. Свабоднай творчай прасторы быць не магло: музыка, тэатр, літаратура мусілі стаць ідэалагічным інструментам новай улады. Асаблівая роля выпала архітэктуры – яна зафіксавала таталітарызм у камяні.

Сталінская прапаганда гаварыла пра прадуктовае багацце, высокі ўзровень жыцця насельніцтва, індустрыяльны бум. Перайсці да тэмы

Сталін з намі.

Ні ў СМІ, ні ў сістэме дзяржаўнай адукацыі сістэматычная работа па разбурэнні міфа пра Сталіна не праводзілася. Спроба дэсталінізацыі беларускага грамадства была прадпрынятая гісторыкамі, журналістамі, літаратарамі, дзеячамі кіно напрыканцы 1980-х гг., але ў сярэдзіне 1990-х гг і яна была штучна перапынена.

Перайсці да тэмы

Міф пра ворага існаваў на працягу ўсяго перыяду існавання СССР.

Ён быў найважнейшай складаючай часткай прапаганды. Гэты міф актыўна распрацоўваўся ў партыйных дакументах, мастацкай літаратуры, выяўленчым мастацтве і кіно. Пачатак міфа пра ворага быў закладзены ў часы грамадзянскай вайны, якая пачалася ў 1917 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны асноўная вось супрацьстаяння праходзіла па лініі СССР (цэнтр камуністычнага свету, цывілізацыі і г. д.) – ЗША (канцэнтрацыя ўсяго варожага і дрэннага – эксплуатацыі, багацця, расавага няроўнасці і інш.).

Перайсці да тэмы