ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
ПУБЛІКАЦЫІ
     
Сяргей Грахоўскі – Споведзь

Сяргей Грахоўскі – беларускі паэт, празаік і перакладчык. У 1936 і 1949 гадах ён быў беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС, 10 гадоў адбыў у высылцы, 7 гадоў на пасяленні ў Навасібірскай вобласці. Асноўны перыяд творчасці пісьменніка прыпаў на гады жыцця ўжо пасля рэабілітацыі.

Аўтабіяграфічныя аповесці «Зона маўчання» і «Такія сінія снягі» па праву можна лічыць беларускім аналагам «Архіпелага ГУЛАГ». У іх аўтар распавядае пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці і сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў і знаёмых – партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных і калгаснікаў, знішчаных у віры сталінскіх рэпрэсій. У зборнік «Споведзь» увайшлі абедзве аповесці, а таксама вершы апошніх гадоў.

Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 399 с., [4] л. іл.

Спампаваць электронную версію (Камунікат)