ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ 
Савецкіх рэпрэсій у Беларусі 
     
РЭПРЭСІІ Ў ЛЁСАХ
     
Гей Віктар Раманавіч

Нарадзіўся 9 верасня 1932 году ў сяле Губельцы Славуцкага раёна Хмельніцкай вобласці Ўкраіны. Як палякаў па нацыянальнасці сям’ю ў 1936 г. выслалі ў Паўночны Казахстан на спецпасяленне (Чкалаўскі раён). Сяло, якое ўтварылася з высланых, сталі называць Падольскае, бо было шмат высланых з Падольшчыны. Жылі ў палатках, самі будавалі баракі – «сталінкі» – на 2 сям’і з саману (салома і гліна) з чаротавым дахам. У сям’і было 10 дзяцей, адразу пасля перасялення была эпідэмія і трое дзетак памерла. Статус спецпасялення знялі ў 1956-м годзе, быў атрыманы дазвол на выезд, але людзям пра гэта не сказалі. Пасля школы Віктар пайшоў адразу на завод токарам, чарцёжнікам, майстрам у цэху, а затым пайшом шафёрам на цэліну, затым вярнуўся ў калгас, працаваў брыгадзірам да 1990га года. Напрыканцы жыцця з жонкай, таксама з украінскай рэпрэсаванай сям’і, пераехалі да сваякоў ў Баранавічы.

Уладальнік: Віртуальны музей рэпрэсій на Беларусі. Месца: г. Баранавічы Гей Віктар Раманавіч распавядае пра сям'ю і жыццё ў спецпасяленні: выслалі ў Казахстан, таму што былі палякамі, з 10 дзяцей 3-е памёрлі ў высылцы. Высадзілі ў голым стэпе: быў толькі калодзеж і калок “Пункт №4”, людзі самі мусілі будаваць сабе хаты. За межы спецпасялення забаранялася выходзіць болей, чым на 500 метраў.