Адбываў пакаранне за выдуманую следчымі сувязь з часткамі Расейскай вызваленчай арміі, што базаваліся падчас вайны ў Лепелі
Канстанцін Асоўскі
Здымак часоў 1-й сусьветнай вайны, дзядзька, брат маці, пасьля вайны працаваў добра і ў 1931-м яго раскулачылі разам з 2-ма сёстрамі, цёткамі Пятра Яфімавіча, Канстанцін Асоўскі абвесьціў галадоўку ў на перасылцы ў Воршы абвесьціў галадоўку і ў 1932 годзе памёр ад голаду
Асоўская Фядора Цярэнцьеўна
Здымак даваенны , магчыма з Ленінграда, цётка Пятра Яфімавіча, сястра маці, раскулачаная разам з братам і сястрой у 1931-м годзе, сасланая ў Котлас, пасьля апынулася ў Ленінградзе, перажыла блакаду
Азаронак Пётр Ефімавіч
Дата стварэння: 01.08.1955 Месца стварэння: Кіраўская вобласць, Кайскі раён, п/а Валасніца Надпіс з адваротнага боку: "На память дорогой тетеньки Фени Т. от племянника Петра Ефимовича Азаренок"
Токар падчас працы
Дата стварэння: 1955 г. Месца стварэння: Кіраўская вобласць, Кайскі раён, п/а Валасніца Пётр Ефімавіч у цэхе ЦПВРЗ - цэнтральнага паравоза-вагона-рамонтны завода ў ГУЛАГу за такарным станком, рамантавалі вузкакалейкі
Сябры ў ГУЛАГу
Дата стварэння: 1955 г. Месца стварэння: Кіраўская вобласць, Кайскі раён, п/а Валасніца На падворку ЦПВРЗ - цэнтральнага паравоза-вагона-рамонтны завода ў ГУЛАГу з двума сябрамі-рэпрэсаванымі брыгадзірам (майстрам) і токарам
Характарыстыка з ГУЛАГу
Дата стварэння: 12.1955 Месца стварэння: Кіраўская вобласць, Кайскі раён, п/а Валасніца Характарыстыка з Гулагу КВЧ - культурна выхаваўчая частка, снежань 1955
Даведка пра вызваленне
Дата стварэння: 20.12.1955 Месца стварэння: Кіраўская вобласць, Кайскі раён, п/а Валасніца
Баян, прывезены з ГУЛАГу
Лучок
"Лучок" прылада для валкі лесу, зробленны па аналогіі з тым, што выкарыстоўвалі ў ГУЛАГу
Лучок
Азаронак Пётр Яфімавіч дэманструе "лучок" - прыладу для валкі лесу, зроблены па аналогіі з тым, што выкарыстоўвалі ў ГУЛАГу
We use cookies to ensure that we give you the best experience on our website. If you continue to use this site we will assume that you are happy with it.Ok